ЯНКА КУПАЛА 1882 - 1942 Сапраўднае імя - Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Нарадзіўся ў фальварку Вязынка ў сям’і арандатара. У 1898 г. скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасля смерці бацкі працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам, малодшым прыказчыкам. Першы надрукаваны верш на беларускай мове “Мужык” (1905 г.). Аўтар шматлікіх вершаў, драматычных паэм “Адвечная песня”, “ Сон на кургане”, п’есы “Паўлінка”. ----------------------------------------------------------------------------------------------------------------- ЯКУБ КОЛАС 1882 - 1956 Сапраўднае імя - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Нарадзіўся у сядзібе Акінчыцы у сям'і лясніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах недалека ад вескі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902 г.). У друку дэбютаваў напісаным па-беларуску вершам “Наш родны край.” Аўтар шматлікіх і разнастайных твораў: вершаў, апавяданняў, паэмаў, літаратурных перакладаў. ------------------------------------------------------------------------------------------------------------- МАКСІМ БАГДАНОВІЧ 1891 – 1917 Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся у Мінску. Бацька – вядомы этнограф, фальларыст і мовазнаўца, працаваў выкладчыкам 1-га гарадскога пачатковага вучылішча. Дзяцінства Максіма прайшло ў Гародні, куды сям’я пераехала у 1892 г. Творчая дзейнасць паэта пачалася ў 1907 г. з публікацыі апавядання “Музыка”. У 1908 г. напісаны і надрукаваны першыя вершы “Прыйдзе вясна” і “Над магілай”.